Фота Настассі УТКІНАЙ.

У студзені мінулага года ў адных з забаўляльных устаноў Астраўца здарыўся інцыдэнт: двое хлопцаў пабіліся, адзін з іх моцна ўдарыўся галовой. Пасля ўзбудзілі крымінальную справу, а дзяўчына стала сведкам, паведамляе ostrovets.by.

Падчас папярэдняга следства і суда дзяўчына адмаўляла, што хлопец штурхнуў іншага хлопца, а той ад гэтага і атрымаў траўму. У выніку супраць дзяўчыны ўзбудзілі крымінальную справу за дачу заведама ілжывых паказанняў.

Ёй прызначылі штраф у даход дзяржавы ў памеры 50 базавых велічынь.