Фота delo.ua.

Ад  10 па 19 красавіка ДАІ Маладзечанскага раёна праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца», накіраваную на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання п’янымі вадзіцелямі.

Створаць рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Міліцыянеры будуць патруляваць паблізу крамаў са спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы) асабліва вечарам і ноччу.

Кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення адно з самых сур’ёзных парушэнняў правілаў дарожнага руху. Статыстыка сведчыць, што 5-10 працэнтаў ДТЗ па віне кіроўцаў, звязаныя менавіта з гэтым правапарушэннем. Цяжар наступстваў такіх здарэнняў значна вышэйшы ў параўнанні з астатнімі аварыямі.

У Маладзечанскім раёне за мінулы перыяд гэтага года зарэгістравана 14 ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў, 18 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Адно дарожна-транспартнае здарэнне адбылося па віне нецвярозага кіроўцы.

Як караюць за п’яное кіраванне

  1. Кiраванне нецвярозай асобай пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі да 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра ўключна караецца штрафам у памеры ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тры гады.
  2. Кiраванне нецвярозай асобай пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі звыш 0,8 праміле або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі звыш 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на вызначэнне стану алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў,  караюцца штрафам да  двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю пяць гадоў.
  3. Перадача кіравання асобе ў стане алкагольнага ап’янення або стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, – цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцiдзесяцi да ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тры гады.
  4. Ужыванне кіроўцам алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў пасля падачы супрацоўнікам органаў унутраных спраў сігналу аб спыненні транспартнага сродку альбо пасля дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з’яўляецца, да праходжання праверкі на вызначэнне стану алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, караецца штрафам да двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю пяць гадоў.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх грамадзянаў. Калі вы бачыце на дарозе нецвярозага матацыкліста або аўтааматара, альбо вам вядома, што хтосьці кіруе матацыклам без пасведчання, то неадкладна патэлефануеце 102.