На пачатак гэтага года ў Беларусі пражывала каля 9,35 мільёна чалавек, прыкладна на 60,6 тысячы менш, чым годам раней. Такая інфармацыя змяшчаецца ў статыстычным бюлетэні Белстата.

На пачатак 2021 года ў краіне пражывала 9 349 645 чалавек. Годам раней было 9 410 259, на пачатак 2019-га — 9 429 257.

У Брэсцкай вобласці на пачатак гэтага года было 1 338 044 жыхары, годам раней — 1 347 240, на пачатак 2019-га — 1 350 834.

Гарадское насельніцтва Беларусі на пачатак 2019 года складала 7 291 709 чалавек, 2020-га — 7 303 905, бягучага — 7 280 320.

• Текст доступен на языке: Русский