Прынц Філіп. Фота PA Media.

Памёр муж каралевы Лізаветы II прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі. Пра гэта паведамляе Букінгемскі палац.

«З глыбокім смуткам Яе Вялікасць Каралева абвясціла пра смерць свайго любімага мужа, прынца Філіпа, герцага Эдынбургскага. Яго каралеўская высокасць мірна памёр гэтым ранкам у Віндзарскім замку», — гаворыцца ў твітэры Букінгемскага палаца.

10 чэрвеня Філіпу споўнілася б 100 гадоў. Апошнія месяцы Філіп часта хварэў і быў у шпіталі.

Прынц Філіп быў унукам караля Грэцыі Георга I і малодшым братам караля Канстанціна I. З нараджэння насіў тытул прынца грэчаскага і дацкага. Бацька належаў да дацкага дома Глюксбургаў, а маці прыходзілася пляменніцай апошняй расійскай імператрыцы Аляксандры Фёдараўны і траюраднай сястрой Мікалаю ІІ.

Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, быў марскім афіцэрам.

З будучай каралевай Брытаніі Лізаветай ІІ Філіп ажаніўся ў 1947 годзе, яны пражылі ў шлюбе 73 гады.

• Текст доступен на языке: Русский