Фота naviny.by.

Ягор Шаранговіч, хакеіст з вілейскімі караннямі, згуляў чарговую гульню за каманду НХЛ.

Клуб Шаранговіча «Нью-Джэрсі» перамог «Бафала» на іх жа пляцоўцы. Шаранговіч закінуў шайбу і зрабіў дзве перадачы.

Шаранговіч упершыню набраў у гульні тры ачкі. Апошні раз, паведамляе «Трыбуна», беларус зарабіў такую колькасць балаў у адным з матчаў лігі ў 2013-м годзе, калі Міхаіл Грабоўскі ў складзе «Айландэрс» аформіў тры перадачы ў гульні супраць «Філадэльфіі».

У цяперашнім сезоне на рахунку Шаранговіча 16 ачкоў у 36 гульнях пры паказніку эфектыўнасці «+2».