Фота stereo-news.com.

У міліцыю па дапамогу звярнулася 48-гадовая жыхарка Маладзечна. Жанчына распавяла, што з яе патрабуюць пагасіць запазычанасць за паслугі сотавай сувязі па абаненцкім нумары, які яна не афармляла на сваё імя. Па дадзеным факце міліцыянеры пачалі праверку.

Высветлілі, што заяўніца раней звярталася ў адзін з дылерскіх салонаў сувязі, каб памяняць сім-карту і ўдакладніць некаторую інфармацыю, бо атрымала новы пашпарт. Анкетныя дадзеныя кліента ўнеслі ў базу дадзеных уладальнікаў sim-карт. Як правіла, доступ да персанальных звестак маюць работнікі мабільнага салона.

У спецыялістаў атрымалася ўсталяваць, што прадавец салона, 25-гадовая маладзечанка, скарысталася чужымі пашпартнымі звесткамі і ад імя мабільнага аператара аформіла на жанчыну без яе ведама сім-карту. Як высветлілася ў далейшым, падазраваная афармляла карты і на іншых кліентаў, а тыя нават не ведалі пра гэта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ад дзеянняў работніцы салона пацярпелі каля дзесяці кліентаў. Пры гэтым на кожным з іх было адразу па некалькі кантактных сім-карт.

Па словах фігуранткі, махлярскую схему ян аналадзіла, каб атрымаць дадатковы даход. Меркавала, чым больш падлучаных абанентаў, тым вышэй будзе яе заробак. плата.

Цяпер фігурантка ўжо не працуе ў дылерскім салоне. Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя як службовы падлог. Пачалі крымінальную справу. Санкцыя артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

 

• Текст доступен на языке: Русский