Фота Pavel Stánkus.

Зніклага Аляксея Звярынскага знайшлі. З ім усё добра, паведамляюць валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл Паўночны Захад».

Хлопец быў у Мінску. Учора, 8 красавіка, яго заўважылі валанцёры адной са сталічных пошукавых груп «Анёла».

Знойдзены хлопец. Фота з суполкі ПВА “Анёл”.

Нагадаем, што 17-гадовы Аляксей Звярынскі знік 5 красавіка, каля чатырох раніцы. Ён планаваў ехаць у сталіцу на падпрацоўку.