Фота balanstorg.by.

Рост сусветных цэн на алей, які ў Беларусі належыць да тавараў крытычнага імпарту, прывёў да значнага павелічэння кантрактных коштаў у сакавіку 2021 г. (больш чым на 20 працэнтаў). Пры гэтым кошты на асноўную сыравіну (насенне сланечніка) за сакавік выраслі на 16,7 працэнта, паведамляе МАРГ.

Каб забяспечыць насельніцтва алеем у поўным аб’ёме Камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ўзгадніла павышэнне коштаў на алей (акрамя аліўкавага) юрыдычным асобам ўсіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам, якія прывозяць гэты прадукт у Беларусь або прадаюць яго тут, у памеры, якi не перавышае 15 працэнтаў коштаў на 28 лютага.

Кошт можа павысіцца можа ўжо да 30 красавіка бягучага года.

• Текст доступен на языке: Русский