Фота Дзяржпамежкамітэта.

Беларускія памежнікі дапамаглі літоўцу вярнуцца дадому, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

– Сёння раніцай у Ашмянскім раёне смаргонскія памежнікі, патрулюючы ўчастак дзяржмяжы, убачылі мужчыну. Ён быў у стомленым стане, не мог патлумачыць мэту і месца свайго знаходжання, – гаворыцца ў паведамленні.

Памежнікі высветлілі: гэта быў 82-гадовы грамадзянін Літвы, які жыве ў вёсцы Янкунай Шальчынінкайскага раёна недалёка ад мяжы з Беларуссю. У сілу сталага ўзросту iншаземец не зарыентаваўся на мясцовасці і трапіў на тэрыторыю Беларусі.

Пажылому чалавеку аказалі першую дапамогу, а затым ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам мужчыну перадалі літоўскім памежнікам.

• Текст доступен на языке: Русский