Пісьменнікі-землякі Уладзімір Папковіч (злева) і Алесь Раткевіч. Фота забяспечанае Уладзімірам Папковічам.

Пра смерць Уладзіміра Папковіча паведамілі яго родныя.

Паэт, перакладчык, выкладчык нямецкай мовы, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў памёр 10 красавіка ва ўзросце 86 годоў.

Уладзімір Антонавіч нарадзіўся ў вёсцы Дварэц Хаценчыцкага сельсавета 25 сакавіка 1935 года. Скончыў Ільянскую школу (цяпер імя Грымаця), факультэт нямецкай мовы Мінскага педінстытута. Ва ўстановах Мінска і Віцебска працаваў выкладчыкам і перакладчыкам.

Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, перакладаў на беларускую мову Шылера, Рэмарка, Мана.

Уладзімір Папковіч неаднойчы супрацоўнічаў з нашай газетай. У «РГ» друкаваліся яго ўспаміны пра паездкі ў Германію, артыкулы пра яго літаратурныя справы.

Калектыў «Рэгіянальнай газеты» смуткуе з прычыны смерці паэта, земляка Уладзіміра Антонавіча Папковіча і выказвае спачуванні яго родным і сябрам.

Пачытаць пра Уладзіміра Папковіча можна тут:

«Пры Сталіну аўтара расстралялі б». Уладзімір Папковіч – пра кнігу Алеся Раткевіча

«Любіў кнігі, як дзяўчат». Ураджэнец Вілейшчыны падарыў сваю бібліятэку дзяржаве

«Бацькі справілі вяселле на царскіх стаенніках падчас Лютаўскай рэвалюцыі» – 80-годдзе адзначае паэт Уладзімір Папковіч

 

• Текст доступен на языке: Русский