Фота ostrovets.by.

Пост «Кемелішкі» пагранічнай камендатуры «Гудагай» вайсковай часткі 2044 прызнаны найлепшым па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2020 год сярод органаў пагранічнай службы. Аб гэтым паведамляе «Астравецкая праўда».

Гісторыя паста пачынаецца ад 2002 года. Тады ў пагранічнікаў знаходзіўся ўчастак мяжы працягласцю каля 30 кіламетраў. Пасля з’яўлення пагранзаставаў «Астравецкая» і «Маладзечанская» ўчастак «Кемелішкі» зменшыўся амаль на палову.

У 2019 годзе пост рэканструявалі, участак абсталявалі валаконна-аптычнай сістэмай «Крумкач», кантрольна-следавой паласой, мяжой аховы.