Фота pinterest.com.

11 красавіка на дарозе Лужаны-Сугвозды-Дубоўцы адбылося ДТЗ з удзелам матацыклу.

45-гадовы жыхар Мінску ўчора каля 21 гадзіны ехаў па дарозе ў Валожынскім раёне ў накірунку Дубоўцаў. Мінчук не меў права кіраваць матацыклам. Ён не ўлічыў дарожныя ўмовы, надвор’е, асаблівасці і стан матацыклу, таму яго занесла ў кювет, дзе ён разам з матацыклам перакуліўся.

Матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Маладзечанскай ЦРБ.