Парушальнікам пагражае штраф т дэпартацыя. Фота БПК.

Грамадзяне Шры-Ланкі спрабавалі незаконна трапіць у Літву. У паўкіламетра ад дзяржаўнай мяжы смаргонскія памежнікі затрымалі траіх парушальнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

– Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 10 на 11 красавіка. На пагранзаставу «Маладзечанская» паступіла інфармацыя, што спрацавала сігналізацыя. Трывожная група неадкладна прыступіла да пошуку невядомых. З дапамогай службовага сабакі памежнікі знайшлі сляды парушальнікаў. Неўзабаве атрад затрымаў трох маладых людзей, у якіх не аказалася дакументаў. Хлопцы прадставіліся грамадзянамі Шры-Ланкі і прызналіся, што накіроўваліся ў краіны ЕС за лепшым жыццём, – распавялі ў ДПК.

У дачыненні да парушальнікаў пачалі адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы, парушэнне правілаў знаходжання і пагранічнага рэжыму. За гэтыя правапарушэнні прадугледжаны штраф да 2900 рублёў і дэпартацыя.

• Текст доступен на языке: Русский