Ірына Губарова. Фота osh.by.

У Ашмянскім райвыканкаме новае прызначэнне, паведамляе «Ашмянскі веснік».

Пасаду начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне заняла Ірына Губарова.

Губарова нарадзілася ў Ашмянах. Скончыла мясцовы сельскагаспадарчы тэхнікум, а пасля БДЭУ. Губарова працавала бухгалтарам у калгасе, намеснікам галоўнага бухгалтара па па-за бюджэтнай дзейнасці і галоўным бухгалтарам у Ашмянскім аграрна-эканамічным каледжы. Губарова працавала ў аддзеле бухгалтарскага ўліку і кантролю на таможні, затым — у Ашмянскім ЖКГ. Ад 2017 года працавала намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама.

На мінулым тыдне быў прызначаны новы начальнік ўпраўлення архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ Ашмянскага райвыканкама.