Фота Настассі УТКІНАЙ.

Спецыялісты ў рэгіёнах і Мінску канстатуюць рост захворвання кавідам, у тым ліку пнеўманіямі каранавіруснай этыялогіі цяжкага працякання, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Паведамляецца, што спецыялісты ва ўсіх рэгіёнах краіны ўзмоцняць кантроль за выкананнем супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў.

Ігнараваць рэкамендацыі дактароў па захаванні масачнага рэжыму і фізічнага дыстанцыявання — не варта, падкрэсліваюць у ведамстве.

Па стане на 12 красавіка колькасць прышчэпленых адной дозай вакцыны склала — 129 899 чалавек, двума дозамі — 41688 чалавек.

Мінздароўя таксама нагадвае, што калі вы адчулі значнае пагаршэнне свайго фізічнага стану, у тым ліку — павышэнне тэмпературы, кашаль, галаўны боль, не адчуваеце смак ці пах, то варта звярнуцца ў паліклініку або выклікаць брыгаду хуткай дапамогі.

На Вілейшчыне пачалася масавая вакцынацыя ад каронавіруса. Глядзіце, куды звяртацца ахвотным.