Леанід Барткевіч. Фота tut.by.

Пра гэта паведаміла Ірына Віданава, удава кампазітара Алега Молчана. Артыстка напісала, што не стала Леаніда Барткевіча ў аўторак, 13 красавіка, паведамляе kp.by

Леанід Барткевіч нарадзіўся 25 мая 1949 года ў Мінску. Скончыў музычную школу па класе трубы.

Адукацыю атрымаў ў Мінскім архітэктурным тэхнікуме. Падчас навучання ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестра, у далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Залатыя яблыкі».

Некаторы час працаваў архітэктарам. Ад 1970 году ўвайшоў у склад «Песняроў».

У 1977 годзе Барткевіч развёўся з першай жонкай і ажаніўся з Вольгай Корбут, вядомай савецкай гімнасткай.

У 1980 годзе Барткевіч пакідае «Песняры», і паступае ў ГІТІС на рэжысёрскае аддзяленне.

Некаторы час быў удзельнікам ансамбля «Мальвы», а таксама працаваў салістам ва «Укрканцэрце». Потым быў вакалістам Дзяржаўнага радыё і тэлебачаньня СССР.

У 1991 годзе разам з жонкай і сынам эміграваў у ЗША, але ў 2000 годзе вярнуўся ў Беларусь і зноў некаторы час працаваў у «Песнярах». Пасля смерці  Мулявіна Барткевіч арганізаваў у Расіі музычны калектыў з назвай «ансамбль Песняры», зарэгістраваўшы аднайменную гандлёвую марку.

«Я з дзяцінства раўняўся на гэтага чалавека». Ураджэнец Вілейкі Валеры Скаражонак – пра Леаніда Барткевіча

• Текст доступен на языке: Русский