Фота ru.best-wallpaper.net.

Марафон «Час танцаваць» пройдзе 16 і 17 красавіка ў Вілейскім палацы культуры, паведамляюць ва ўстанове.

Мерапрыемства ладзяць, каб падтрымаць танцавальныя калектывы Вілейшчыны, стварыць умовы для самарэалізацыі дзяцей і моладзі, спрыяць сямейнаму адпачынку.

Першы дзень мерапрыемства – 16 красавіка. Ад 18.00 пачнуць выступаць калектывы «Рэверанс» дзіцячай школы мастацтваў, «Фіеста» – узорны ансамбль мажарэтак гэтай жа ўстановы, «Авангард» СШ №3, «Новыя гарызонты» гімназіі №1 «Логас», «Карагод» гімназіі №2, «Рытмікс» пачатковай школы №6.

17 красавіка ад 17.00 свае харэаграфічныя здольнасці пакажуць калектывы «Аквамарын», «Дэнс бэнд», «Фанта», «Пазітыў», «Талісман» – усе СШ №5, «Фарсаж» пачатковай школы №6, і яшчэ адзін «Фарсаж» – ад Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.