Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пажар здарыўся 12 красавіка ў вёсцы Крыніца Ракаўскага сельсавета.  Выратавальнікам пра здарэнне паведамілі каля 12.00, расказала старшы інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк.

Спрацаваў пажарны апавяшчальнік. З пажару выратавалася 82-гадовая пенсіянерка. Яна выбегла з дому, але атрымала апёкі і тэрмаінгаляцыйную траўму. Яе забралі ў бальніцу. Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский