Дырэктара маладзечанскай школы №5 Яўгена Макарэвіча вызвалілі ад пасады. На выбарчым участку ў яго школе перамогу на прэзідэнцкіх выбарах атрымала Святлана Ціханоўская.

З нагоды звальнення Макарэвіча напісалі зварот дырэктар Хайнбергскай гімназіі горада Гётынгена Георг Бартэльт і старшыня фонда «Усходняя Еўропа» гімназіі Хільтруд Майер-Ботлінг.

Вось што змешчана ў звароце:

«з вялікім шкадаваннем даведаліся, што спадар Яўген Макарэвіч быў вызвалены ад пасады дырэктара сярэдняй школы №5 у горадзе Маладзечна.

Абмен вучнямі паміж сярэдняй школай №5 і Хайнбергскай гімназіяй існуе ад 1997 года. Ад 1999 года  абедзьве школы звязвае афіцыйнае партнёрства, якое прывяло да ўсталявання цесных сяброўскіх адносінаў. У фонд «Усходняе партнёрства» ўваходзяць людзі, якія падтрымліваюць кантакты са школамі Ўсходняй Еўропы, асабліва з сярэдняй школай №5 у горадзе Маладзечна.

Больш за 20 год спадар Макарэвіч кіраваў абменам паміж беларускімі і нямецкімі школамі і актыўна прасоўваў яго. Для яго было абавязкам даць магчымасць маладым людзям абедзьвух краін адкрыць для сябе культуру іншай краіны.

Такім чынам, яны змаглі пазнаёміцца з гэтай іншай культурай і даведацца, як шмат іх аб’ядноўвае, а таксама зразумець, наколькі каштоўнае сваё ўласнае.

Тое, што ў нямецкай моладзі з Гётынгена склалася станоўчае ўражанне да Беларусі і яе людзей, а паездка ў Маладзечна надоўга засталася ў памяці, у многім заслуга спадара Макарэвіча.

Як школа-партнёр, мы вельмі заклапочаныя з прычыны раптоўнага звальнення спадара Макарэвіча з пасады дырэктара. Узнікае пытанне, як будзе працягвацца наша праграма па абмене далей. Мы бы вельмі хацелі падтрымліваць сяброўства паміж двума школамі далей з нашым надзейным партнёрам спадаром Макарэвічам. Мы заклікаем усіх аказаць нам у гэтым садзеянне.»

«Урок для ўсяго горада». Маладзечанцы адстойваюць пасаду дырэктара школы №5 за Макарэвічам 

«Дух захоплівае, калі цягнік спыняецца ў Маладзечне» Маладзечанка расказала, як жыве і выкладае нямецкую мову ў Італіі