Фота pinterest.com.

Заўтра ўжо магчымыя першыя вясновыя навальніцы, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаюцца таксама дажджы і слабы туман. Ноччу магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў. Днём будзе ад плюс 6 па паўночным захадзе да 16 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

 

• Текст доступен на языке: Русский