Сымон Рак-Міхайлоўскі з сям'ёй. Фота з вікіпедыі.

Нарадзіўся ў 1885 годзе ў вёсцы Максімаўка, тады Вілейскага павета, а цяпер Маладзечанскага раёна ў шматдзетнай сям’і беларусаў Алеся і Марцэлі (у дзявоцтве Рудзь) Міхайлоўскіх.

Сям’я мела сялянскае паходжанне. Двайное прозвішча прыняў толькі Сымон, бо нібыта знайшоў нейкія дакументы, якія сведчылі, што менавіта так гучала прозвішча яго далёкага продка. У дзесяць гадоў Сымон застаўся без бацькі, таму в з ранняга ўзросту працаваў пастушком. У 14 – дрывасекам у панскім лесе каля Сёмкава Гарадка.

У 1900 годзе скончыў пачатковую школу ў Радашкавічах. У 1900 – 1904 гадах вучыўся Ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. У 1904-1909 гадах настаўнічаў, займаўся культурна-асветнай дзейнасцю, збіраў фальклор.

У 1906 за распаўсюджванне сацыял-дэмакратычнай літаратуры зняволены на тры месяцы. Сядзеў у вілейскай турме.

У 1912 скончыў педінстытут у Феадосіі. Тут ажаніўся з маладой настаўніцай-грачанкай Надзеяй Мусолавай. У іх нарадзіўся  сын Рагвалод і дачка Рагнеда.

У 1917 года служыў пісарам у канцылярыі ў арміі [6]. Вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод жаўнераў. Пачаў публікавацца Ў 1915 годзе.

У 1921 годзе сям’я перабіраецца ў Вільню. Тут Сымон працуе ў гімназіі. Быў дырэктарам настаўніцкай семінарыі ў Барунах, спрыяў развіццю беларускага школьніцтва, папулярызацыі асветы, беларускай мовы, культуры.

У 1930 годзе пераязджае ў Мінск. Працаваў у сектары навукі наркамата асветы БССР.

У 1933 годзе арыштаваны савецкай уладай. У 1934 прыгавораны да расстрэлу, але пакаранне змянілі на дзесяць гадоў лагераў. Адбываў на Салаўках. У 1937 этапаваны ў мінск, у 1938 расстраляны ў Мінску  «агент 2-га аддзела польскага генштаба».