Генпракурор Андрэй Швед і пракурор Мінскай вобласці Юры Шчыцько. Фота прэс-служба Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Ад 8 красавіка ў Мінскай вобласці новы пракурор, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Шчыцько змяніў на пасадзе пракурора Мінскай вобласці Сяргея Хмарука. Хмарук цяпер з’яўляецца намеснікам генеральнага пракурора.

Юры Шчыцько нарадзіўся ў вёсцы Арэхава Віцебскага раёна. У 2005 годзе скончыў «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2017 годзе — Акадэмію ўпраўлення па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва».

Працаваў следчым і старшэйшым следчым у пракуратуры Кастрычніцкага раёна Віцебска. Да 2008 года працаваў следчым па асабліва важных справах следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці.

У 2008-2010 гадах — следчы па асабліва важных справа аддзела па расследванні асабліва важных спраў Генеральнай пракуратуры. У 2010-2011 — начальнік следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці. У 2012-2013 — намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Ад 2013 года працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці.