На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дынай Галуза.

У аварыі, што здарылася сёння ў Маладзечне, пацярпела 8-гадовая дзяўчынка-пешаход, вучаніца СШ №8, паведаміла карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза. 

– Каля 12.00 46-гадовы кіроўца, жыхар Маладзечаншчыны ехаў па Касманаўтаў. На скрыжаванні з вуліцай Валынца ён наехаў на пешахода – дзяўчынку васьмі год, маладзечанку. Яна пераходзіла дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе справа налева. У дзяўчынкі – цялесныя пашкоджанні. Яе забралі ў дзіцячую бальніцу Маладзечна, – расказала інспектар.

Матэрыялы праверкі – у Маладзечанскім РАСК.

• Текст доступен на языке: Русский