Старыя Ашмяны. Фота radzima.org.

15 красавіка 1831, падаўляючы чарговае паўстанне, расійскія войскі пад кіраўніцтвам палкоўніка Вяршыліна спалілі Ашмяны і выразалі каля 500 жыхароў горада, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія схаваліся ў мясцовым дамініканскім касцёле. Гэтая жахлівая падзея атрымала назву «ашмянскай разні».

Загінула каля паловы жыхароў горада. Бо ў 1825, за некалькі год да «разні», у горадзе жылі 1022 жыхары.

«Геройства» войскаў Вяршыліна ўхваліў расійскі цар Мікалай І. «Добры ўрок далі бунтаўнікам. Справы ў Літве выпраўляюцца», – сказаў ён тады.

На месцы касцёла, каб сцерці памяць, праз некалькі дзесяткаў год пасля крывавых падзей расійскія царскія ўлады пабудуюць царкву.

 

• Текст доступен на языке: Русский