Касцёл у Будславе да пажару. Фота Настассі Уткінай.

14 красавіка на пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў вызначылі асноўныя асаблівасці сёлетняга Будслаўскага фэсту. Урачыстасці пройдуць у традыцыйным фармаце, але без арганізаваных пілігрымак, паведамляе афіцыйны сайт каталіцкай царквы ў Беларусі.

Урачыстасці ў Будславе адбудуцца ў гэтым годзе 2 і 3 ліпеня.

Яны пройдуць у традыцыйным фармаце, але з захаваннем належных санітарных прадпісанняў і без арганізаваных пілігрымак, адзначае catholic.by.