Суд Смаргонскага раёна.

Напрыканцы сакавіка і да сярэдзіны красавіка ў судзе Астравецкага раёна разглядалі справу смаргонцаў за вокліч «Жыве Беларусь!» у будынку смаргонскага суда ў лютым пасля разгляду крымінальнай справы супраць пратэстоўцаў.

Чытайце яшчэ: Хтосьці крыкнуў «Жыве Беларусь!». Пасля прысуду за паклёп у смаргонскі суд выклікалі міліцыю і нікога не выпускалі

Чытайце яшчэ: У Смаргоні адправілі на дапрацоўку справы за вокліч «Жыве Беларусь!» у будынку суда

Чытайце яшчэ: У Смаргоні завялі крымінальную справу пасля таго, як людзі крыкнулі ў судзе «Жыве Беларусь!»

Чытайце яшчэ: Смаргонцы атрымалі суткі і штрафы за вокліч «Жыве Беларусь» у калідоры суда

У судзе Астравецкага раёна асудзілі 10 смаргонцаў па справе аб воклічы «Жыве Беларусь!» у будынку смаргонскага суда.

  • Наталля Путырская — 30 базавых;
  • Ніна Шыш — 30 базавых;
  • Людміла Сульжыцкая — 10 сутак;
  • Яўген Новікаў — 12 сутак;
  • Сяргей Трай — 15 сутак;
  • Яўген Мацкевіч — 15 сутак;
  • Ілля Петуноў — 2 сутак;
  • Руслан Валюк — 10 сутак;
  • Марэт Валюк — 50 базавых;
  • Андрэй Маркаў — 20 базавых;

Наталлю Ковель апраўдалі.

«Жыве Беларусь» у судзе і масавыя затрыманні

18 лютага ў Смаргоні агучылі прысуд Інэсе Маркавай і Руслану Валюку па крымінальнай справе за паклёп у дачыненні да міліцыянераў. Пасля абвяшчэння ў калідоры суда нехта з тых, хто падтрымліваў Маркаву і Валюка, крыкнуў «Жыве Беларусь!». Вокліч пачула старшыня смаргонскага суда Людміла Пятрова, якая знаходзілася ў суседняй зале. Па яе просьбе выклікалі нарад міліцыі, які пасля затрымаў некалькі смаргонцаў.

Пасля інцыдэнту ў судзе ў Смаргоні пачалі масава затрымліваць людзей, якія прысутнічалі на працэсе Маркавай і Валюка. Суткі адседзелі Людміла СульжыцкаяЯўген Новікаў, Сяргей ТрайІлля ПетуноўРамуальд УланЯўген Мацкевіч. Пасля трох сутак у ізалятары іх адпусцілі на волю, а смаргонскі суд накіраваў справы на дапрацоўку.

За гэты час з Беларусі дэпартавалі Іллю Петунова – ён грамадзянін Расіі. Рамуальд Улан знаходзіцца на «хіміі» ў Гомелі – адбывае пакаранне па крымінальнай справе за распаўсюджванне лжывых звестак у дачыненні да смаргонскіх міліцыянераў.