Жыхары кватэр, што адносяцца да розных ЖРЭУ горада, паведамляюць пра незвычайныя жыроўкі.

У красавіку маладзечанцы атрымалі інфармацыю пра аплату камунальных паслуг. На зваротным баку аркуша звычайна размяшчаюць камерцыйную рэкламу. У красавіцкай жыроўцы акрамя рэкламных макетаў размясцілі блок з інфармацыяй пра бел-чырвона-белы сцяг.

У разлікова-касавым цэнтры Маладзечанскага раёна на пытанне чытачоў, хто з’яўляецца аўтарам тэкста, не адказалі. Патлумачылі, што інфармацыя на зваротным баку жыроўкі ставіцца на падставе дагавароў на размяшчэнне сацыяльнай або камерцыйнай рэкламы. Калі ж на камерцыйных блоках пазначаны суб’ект гаспадарання і ўнікальны нумар падаткаплацельшчыка, то на сацыяльнай рэкламе пра «міфы пра бчб-сцяг» інфармацыі пра заказчыка няма.

У разлікова-касавым цэнтры дадалі, што калі жыхары не хочуць атрымліваць заяўкі з рэкламай, то могуць напісаць адпаведную заяву.

Адкуль з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг

У красавіку маладзечанцы атрымліваюць жыроўкі з такім тэкстам.

• Текст доступен на языке: Русский