У 2020 годзе ў Ашмянскім раёне ўзбудзілі 9 крымінальных спраў па лініі наркакантролю. Чатыры з іх — цяжкія і асабліва цяжкія. У 2019 годзе крымінальных спраў па наркотыках было восем, адзначае «Ашмянскі веснік».

Начальнік Ашмянскага РАУС Аляксандр Рабо расказаў, што ад 2015 года супрацоўнікі выявілі 10 фактаў, звязаных са збытам наркатычных сродкаў, 7 з іх здзейснілі ў Мінску. Сярод наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў фігуравалі мефедрон, амфетамін, гашыш, гармалін, гармін, макавая салома.

Тры злачынствы здзейснілі непаўнагадовыя, адзначае Рабо. Яны былі навучэнцамі аграрна-эканамічнага каледжа.