Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Маладзечне мужчына пакінуў дачу ў знаёмай, якая зладзіла ў сябе дома застолле. У дзіцячы сад дзяўчынку прывезла міліцыя.

Мужчына адзін выхоўвае маленькую дачку. Па яго словах, ён не падазраваў, што жанчына, у якой пакідае дзяўчынку, зладзіць застолле. Сам мужчына пайшоў на працу, а дзяўчынка засталася ў доме ў той жанчыны.

У дзень здарэння ў Маладзечанскі РАУС патэлефанавала 36-гадовая жанчына і сказала, што не можа выправадзіць госця з застолля. Супрацоўнікі міліцыі прыбылі на месца, там выявілі мужчыну ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

У суседнім пакоі знайшлі 4-гадовую дзяўчыну. Міліцыянеры высветлілі імя дзяўчынкі, пасля адвезлі яе ў дзіцячы сад.

Пра здарэнне супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС праінфармавалі органы апекі. Цяпер праводзіцца праверка.