Раман Курлаў. Фота shliah.by.

У Смаргонскім раёне прызначаны новы ваенны камісар, паведамляе «Светлы шлях».

Ім стаў падпалкоўнік Раман Курлаў. Курлаў скончыў Ваенную акадэмію Беларусі, служыў пяць год на 116-й штурмавой авіяцыйнай базе ў Лідзе. Пасля яго прызначылі на пасаду начальніка групы тэрытарыяльнай абароны Смаргонскага райваенкамата.

Затым Курлаў стаў намеснікам ваенкама, а пасля — узначальваў Астравецкі камісарыят.