Ілюстрацыйнае фота bagnet.ru

Грамадзянін Кыргызстану спрабаваў даць хабар супрацоўнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Мужчыну прыцягнулі да крымінальнай адказнасці і дэпартавалі з Беларусі. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Грамадзянін Кыргызстану спрабаваў даць хабар у пункце пропуску «Каменны Лог», які знаходзіцца на Ашмяншчыне. Злачынец працаваў кіроўцам фуры. Ён перадаў пашпарт, у якім было 50 еўра, мятніку, які праводзіў кантроль.

Пасля грамадзянін Кыргызстану сцвярджаў, што перадаў грошы, каб яго фуру не правяралі.