Фота Настассі Уткінай.

Па словах сіноптыкаў, цёплае надвор’е ўсталявалася ў рэгіёне ненадоўга.

Дажджы чакаюцца ўжо заўтра, паведамляе pogoda.by. У Маладзечне, Валожыне, Вілейцы, Смаргоні, Ашмянах парасон, абяцаюць, спатрэбіцца ўжо зранку. У Мядзеле і Астраўцы – удзень. Прыгэтым – да 12 градусаў цяпла.

У сераду, 21 красавіка, у рэгіёне будзе без дажджоў. Ва ўсіх гарадах – воблачна. Удзень – да +12, ноччу – да +5.

У чацвер, 22 красавіка, удзень зноў дажджы. А яшчэ падключыцца заходні парывісты вецер. Удзень – да +11, ноччу – да +4.

У пятніцу, 23 красавіка, надвор’е яшчэ больш пагоршыцца. Ужо магчымы не толькі дождж, але і невялікі мокры снег. Удзень не вышэй за +7. Ноччу з пятніцы на суботу – каля нуля.

У суботу – па-ранейшаму мокры снег і дождж. Удзень – да +5.

А ноччу з суботы на нядзелю у гарадах рэгіёна абяцаюць мяцеліцу.

• Текст доступен на языке: Русский