Фота portalus.ru.

Ад 1 студзеня з мэтай ліквідацыі зацікаўленасці наймальніка і работніка ў выплаце або атрыманні зарплаты «ў канверце» і прадухілення такіх сітуацый у выпадку ўстанаўлення падатковым органам такіх фактаў неўтрыманыя і непералічаныя ў бюджэт сумы падаходнага падатку з улікам палажэнняў артыкулаў 216 і 223 Падатковага кодэкса выплачваюцца ў бюджэт за кошт сродкаў падатковага агента (наймальніка). Выключэнне – калі падатковы агент не заплаціў падаходны падатак у сувязі з недастатковасцю або адсутнасцю маёмасці ў працэдуры лiквiдацыйнай вытворчасці.

Пры гэтым, улічваючы, што плацельшчыкамі падаходнага падатку з’яўляюцца фізічныя асобы, атрыманыя імі ў такіх выпадках даходы ў выглядзе выплачаных за іх падатковым агентам сум падаходнага падатку згодна з падпунктам 2.39 пункта 2 артыкула 196 ПК не будуць прызнавацца аб’ектам падаткаабкладання падаходным падаткам.

Пад неправамерным неўтрыманні і непералічэнні ў бюджэт сумы падаходнага падатку разумеецца невыкананне падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмін абавязку па ўтрыманню з даходаў фізічнай асобы і пералічэнню ў бюджэт сумы падаходнага падатку, што выказалася ў неадлюстраванні звестак пра аб’ект падаткаабкладання падаходным падаткам у падатковым і (або) бухгалтарскім уліку пры фактычнай наяўнасці, устаноўленай на падставе сабраных доказаў і дадзеных, прадстаўленых адпаведнымі органамі (абзац 8 часткі 2 артыкула 195 ПК).

Дадзены падыход прымяняецца пры выяўленні фактаў выплаты зарплаты «ў канвертах» і да 1 студзеня бягучага года.

З наймальнікаў, якія выплацілі зарплату «ў канверце» без адлюстравання ў справаздачнасці, спаганяюцца падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы. За ўхіленне ад выплаты падаткаў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з артыкуламі 14.3, 14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, а таксама прадугле­джаная крымінальная адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, пра факты выплаты зарплаты «ў канвертах» інфармуюцца Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны для рэагавання ў межах кампетэнцыі.