Ілюстрацыя sbras.info.

Другі Міжнародны фестываль мастацтваў «Вёска Fest – 2021» адкрыецца 19 красавіка ў Маладзечне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

У творчым форуме прымуць удзел таленавітыя жыхары Беларусі, Казахстана, Польшчы, Украіны, Расіі, Эстоніі і Нідэрландаў. Большасць нумароў замежных канкурсантаў журы з-за эпідабстаноўкі будзе ацэньваць дыстанцыйна. Беларускія ўдзельнікі прыедуць на фестываль з розных абласцей краіны і прадставяць сваю творчасць на сцэне Цэнтралізаванай клубнай сістэмы ў Маладзечне.

Выступленні ўдзельнікаў адбудзецца ў некалькіх намінацыях, сярод якіх «Харэаграфія», «Тэатр моды», «Інструментальная музыка», «Тэатральная творчасць», «Мастацкае слова», «Вакал» і іншыя. Асноўнымі крытэрыямі пры выбары лепшых стануць артыстызм, музычнасць, выразнасць выканання, пастаноўка нумара і яго арыгінальнасць, выканальніцкае майстэрства, тэхніка, сцэнічны вобраз і імідж.

Завершыцца фестываль 20 красавіка.

Арганізатарам міжнароднага фестывалю мастацтваў выступае ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна» пры падтрымцы Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта.

• Текст доступен на языке: Русский