Фота з суполкі "Анёл Паўночны Захад".

Знік 84-гадовы Уладзіслаў Антонавіч Лібар, які пражывае па адрасе: Астравецкі раён, вёска Альхоўка, вуліца Савецкая, паведамляюць валанцёры атрада «Анёл Паўночны Захад».

Мяркуюць, што 15 красавіка, каля 10.00, ён з’ехаў у лес на блакітным ровары і знік. Да цяперашняга часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

Прыкметы і тэлефоны, па якіх можна паведаміць пра зніклага, глядзіце на фота.

Запрашаюць навучыцца стаць «анёлам»

• Текст доступен на языке: Русский