Маладзечанскі АУС на транспарце ад 21 па 23 красавіка правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства (СКМ) «Бяспека», накіраванае на папярэджанне фактаў гібелі і траўміравання грамадзян на аб’ектах чыгуначнага транспарта і прафілактыку ДТЗ на чыгуначных пераездах.

З мэтай недапушчэння умоў і прычын, якія спрыяюць гібелі і траўматызму грамадзян, у названы перыяд супрацоўнікі Маладзечанскага АУСТ ва ўзаемадзеянні з работнікамі ваенізаванай аховы і членамі добраахвотных дружын правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па адпрацоўцы станцый, прыпыначных пунктаў і месцаў несанкцыянаванага пераходу чыгуначных пуцей на перагонах.

Не застануцца без увагі і чыгуначныя пераезды, дзе будуць мерапрыемствы па выяўленні парушэнняў правілаў праезду праз іх.

У сувязі з гэтым, нагадваем аб некаторых палажэннях Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей КаАП):

у адпаведнасці з ч.4 арт.18.2 КаАП, праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на іх у месцах, не прызначаных для перасячэння, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, санкцыя артыкула за якое прадугледжвае штраф у памеры да дзвюх базавых велічынь;

у адпаведнасці з арт.18.10 КаАП, парушэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, правілаў праезду чыгуначнага пераезду, цягне накладанне штрафу ў памеры ад двух да чатырох базавых велічынь.