На месцы здарэння. Фота УУС Гродна.

19 красавіка, каля 15.00, на 23-м кіламетры аўтадарогі Ізабеліна-Міхалішкі, паблізу вёскі Чэхі, здарылася ДТЗ. Пацярпелі людзі.

Нецвярозы 45-гадовы кіроўца на «Аўдзі» на прамым участку жвіровай аўтадарогі выбраў небяспечную хуткасць, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе стукнуўся ў земляны насып.

У выніку аварыі самога кіроўцу, а таксама 57-гадовага пасажыра шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу.

Папярэдне ўстанавілі, што пасажыр з’яўляецца ўласнікам аўтамабіля. Мужчыны растлумачылі, што пілі паасобку, але разам паехалі купляць алкаголь у суседнюю вёску.

Сам жа кіроўца пасведчання не мае. Па факце ДТЗ прызначылі праверка. У залежнасці ад наступстваў, вырашаць, ці пачынаць крымінальную справу.

• Текст доступен на языке: Русский