Пра гэта паведаміла карэспандэнту старшы інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк.

– Пра пажар маладзечанскім выратавальнікам паведамілі 19 красавіка, каля пяці раніцы. Гарэла гаспадарчая пабудова на вуліцы Мядзельскай, – расказала інспектар.

Па словах спецыяліста, хлеў згарэў цалкам. Людзі не пацярпелі. Прычыну пажару высвятляюць.