Вілейка vedaj.by.

21 красавіка ў Вілейцы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук прыме грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Сустрэча адбудзецца ад 15.00 да 16.00 у Вілейскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 40.

На прыём трэба запісацца папярэдне. Можна сёння да 17.00. Можна заўтра, 21 красавіка,ад 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.

Тэлефон: (8 01771) 53722.