Арцём Асмалоўскі.

Раман Вінцукоўскі і Арцём Асмалоўскі будуць выступаць за «зялёна-белых» у сезоне-2021, паведамляе прэс-служба клуба.

Вінцукоўскі — апорны паўабаронца. Згуляў тры сезоны ў першай лізе за «ПМЦ-Паставы» напрыканцы 2000-х, а ў другой лізе выступаў тры гады за «Маладзечна» напачатку 2010-х.

Асмалоўскі знаходзіўся на праглядзе ў польскім клубе «Слеза», аднак вярнуўся ў каманду пад кіраўніцтвам Сяргея Дараховіча.