Вераніка Юхнавец са сваім творам. Фота з сайта uomoik.gov.by.

У намінацыі «Дрэва жыцця» дыплом 1 ступені атрымала Вераніка Юхнавец, навучэнка аб’яднання па iнтарэсах «Народныя крыніцы» Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік».

Рыхтавала дзяўчыну педагог Вольга Юр’еўна Маслава. Яна ж, дарэчы, правяла падчас конкурсу майстар-клас для педагогаў «Мастацтва выцінанкі: выхаванне праз творчасць».

Конкурс зладзілі 14 красавіка ў рамках 19 Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага досведу і творчасці навучэнскай моладзі.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский