20 красавіка ў Мядзельскім раёне здарыўся інцыдэнт, у выніку якога пацярпеў 4-гадовы хлопчык. Аб гэтым паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

20 красавіка каля 14 гадзін па дарозе Яневічы-Памош’е, што ў Мядзельскім раёне, мужчына вёз у прычэпе мотаблока свайго малога сына. Падчас руху на дарогу з прычэпа ўпаў 4-гадовы хлопчык.

Дзіця атрымала сур’ёзныя траўмы, яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне. Цяпер хлопчык знаходзіцца ў цяжкім стане.

Па інфармацыі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспецыі, 27-гадовы кіроўца неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці: ездзіў без правоў і ў нецвярозым стане.