20 красавіка, дзеці, якія папраўляюць здароўе ў дзіцячым цэнтры «Надзея», падрыхтавалі паштоўкі-звароты да ліквідатараў наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якія жывуць на Вілейшчыне.

Кожнае дзіця падпісала паштоўку з указаннем канкрэтнай мясцовасці, дзе жыве і школы, у якой вучыцца.

Такая акцыя праводзілася ў дзіцячым цэнтры ўпершыню, – паведамляюць у «Надзеі».

Фота з суполкі ДРАЦ «Надзея» ў фэйсбуку.

• Текст доступен на языке: Русский