Ілюстрацыйнае фота bagnet.ru

20 красавіка суд Астравецкага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Літвы і Расіі. Мужчыну абвінавачвалі па двух «наркатычных» артыкулах, паведамляе прэс-служба суда.

  • частка 3 артыкул 328 «Незаконны звароту наркатыч наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў»;
  • артыкул 328-1 «Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў».

Згодна з абвінавачваннем, мужчына купіў у невядомых асоб у Бельгіі тры кілаграмы какаіна, збіраўся прадаць наркотыкі ў Расіі. Какаін схаваў у асабістых рэчах у салоге грузавога аўтамабіля. У верасні 2020 года абвінавачваемы ехаў з Літвы праз Беларусь у пункце пропуску «Катлоўку», там пры даглядзе ў яго і знайшлі наркотыкі.

У судзе абвінавачваемы прызнаў віну цалкам.

Суд Астравецкага раёна прызнаў абвінавачваемага вінаватым па двух артыкулах. Яму прызначылі пакаранне тэрмінам 12 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама мужчына атрымаў штраф у памеры 200 (5800 рублёў) базавых велічынь.

Прысуд у законную сілу не ўступіў. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.