Новага кіраўніка пазнаёмілі з калектывам сёння, 21 красавіка.

Цяпер пятую школу ўзначальвае Таццяна Яўгенаўна Курыловіч. Да гэтага прызначэння яна працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў маладзечанскай сярэдняй школе №14.

Папярэдняга дырэктара Яўгена Макарэвіча вызвалілі ад пасады. На выбарчым участку ў яго школе перамогу на прэзідэнцкіх выбарах атрымала Святлана Ціханоўская.

Фота sch14.molodechno.edu.by.

«Урок для ўсяго горада». Маладзечанцы адстойваюць пасаду дырэктара школы №5 за Макарэвічам

Прадстаўнікі нямецкай гімназіі заклапочаныя звальненнем Яўгена Макарэвіча

«Усё рабіў так, як напісана ў Выбарчым кодэксе». Размова са звольненым дырэктарам школы