Андрэй Сысун.

Палітзняволены вілейчук Андрэй Сысун выйшаў на волю, паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сысуна затрымалі 14 верасня 2020 года. Мужчыну судзілі па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Паводле следства, Сысун напісаў на дзвярах пад’езда, на тратуары, лесвічнай пляцоўцы і электрычных шчытках «Жыве Беларусь», «Л… сыходзь!», «3%». Гэтыя надпісы пацягнулі маёмасную шкоду ў памеры 167 рублёў.

29 снежня суддзя суда Вілейскага раёна Таццяна Борыс прысудзіла вілейчуку тры месяцы арышту.

Ад 19 студзеня адбываў арышт у Баранавіцкім СІЗА-6.