ФК «Маладзечна» правядзе апошні спарынг у гэтым міжсезонні, паведамляе прэс-служба клуба.

Гульня пройдзе ў суботу, 24 красавіка, у Мінску.

Сапернікамі маладзечанскіх футбалістаў будуць прадстаўнікі зборнай Беларусі да 17 год.

Нагадаем, што сезон у другой лізе пачнецца 1 мая. ФК «Маладзечна» згуляе супраць «Беразіно» на стадыёне ў Чысці.