Падчас рэйда. Фота АДАІ Маладзечна.

З пачаткам вясенне-летняга сезону інтэнсіўнасць руху на дарогах значна ўзмацняецца. Да аўтамабілістаў далучаюцца і кіроўцы двухколавых транспартных сродкаў – мотааматары і разварысты. Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнага руху сведчыць аб тым, што кожны год у летні перыяд абвастраецца праблема траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па віне раварыстаў і мотааматараў.

Так за мінулы перыяд у Мінскай вобласці зарэгістравалі пяць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяць чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Матацыкл – транспарт, які прываблівае сваёй магутнасцю і хуткасцю. Аднак гэта малаўстойлівая машына, дзе кіроўца і пасажыр практычна нічым не абароненыя, што вельмі павялічвае цяжар наступстваў у выпадку дарожна-транспартнага здарэння.

Памятайце, што выкананне правілаў дарожнага руху – адна з асноўных умоў бяспекі на дарозе. Будзьце ўважлівымі і з павагай ставіцеся да іншых. Толькі так можна засцерагчыся ад трагедый, у якіх гінуць і атрымліваюць калецтвы людзі.

Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ўзмоцнена праводзіць мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам матацыклістаў і масіраванай адпрацоўкі населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог, каб заўважыць кіроўцаў мотатранспарту, якія парушаюць ўдзельнічае ў дарожным руху з парушэннямі ПДР. Да парушальнікаў будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Хацелася б звярнуцца да бацькоў, якія маюць мотатранспарт. Абмяжуйце да яго доступ непаўналетніх, не стаўце пад пагрозу іх жыццё і здароўе. Супрацоўнікі ДАІ вельмі часта затрымліваюць непаўналетніх за кіраванне мотатранспартам бацькоў ці знаёмых, што прыводзіць у лепшым выпадку да штрафаў. Але калі своечасова не спыняць такія факты, то гэта можа пацягнуць больш сур’ёзныя наступствы.

Звяртаемся таксама да грамадзян. Калі вы бачыце за рулём матацыкла нецвярозага, паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102.