Фота lichnimprimerom.ru.

У Смаргонскім лясгасе скончылі сезонную нарыхтоўку бярозавіку. За гэты сезон рэалізавалі 153 521,12 тоны напою. Гэта ў 2,65 раза больш, чым летась, паведамляюць у лясгасе.

33,9 тоны набыло насельніцтва. Пры гэтым павялічыўся попыт на сок, разліты ў пяцілітровыя бутэлькі. Іх прадалі 299 штук. Таксама смаргонскі бярозавік закуплялі прадпрыемствы для перапрацоўкі.

• Текст доступен на языке: Русский