Фота Аксаны Ярашонак.

Абітурыенты, якія ўжо даказалі высокі ўзровень ведаў, могуць паступаць у ВНУ без экзаменаў. Аднак не на ўсе спецыяльнасці, а толькі на педагагічныя і эканамічна запатрабаваныя. Поўны іх спіс апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Вось некаторыя з такіх спецыяльнасцей:

  • тэхнічная праца і прадпрымальніцтва;
  • абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва;
  • прафесійнае навучанне (па накірунках);
  • тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці;
  • машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці;
  • машыны і абсталяванне ляснога комплексу;
  • хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны;
  • вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (па напрамках);
  • вытворчасць адзення, абутку і скургалантарэйных вырабаў;
  • аграномія;
  • селекцыя і насенневодства;
  • абарона раслін;
  • плодаагародніцтва;
  • аграхімія і глебазнаўства;
  • заатэхнія;
  • ветэрынарная медыцына;
  • прамысловае рыбаводства;
  • меліярацыя і водная гаспадарка.

Поўны спіс можна паглядзець тут. 

На пералічаныя спецыяльнасці без экзаменаў могуць паступаць абітурыенты:

  • з залатым і срэбным медалём за курс агульнай школы;
  • з дыпломам аб прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi з адзнакай;
  • з дыпломам аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адзнакай;
  • пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) міжнародных алімпіяд і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, для якіх дадзены прадмет вызначаны другім прадметам профільнага іспыту;
  • пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму.

Гэтыя ж катэгорыі могуць паступаць без экзаменаў на педагагічныя спецыяльнасці. Іх спіс ёсць на сайце БДПУ імя Максіма Танка. Сярод прапанаваных – дашкольная адукацыя, беларуская мова і літаратуры, руская мова і літаратура, біялогія і геаграфія і іншыя.

• Текст доступен на языке: Русский